БЕЛ Ł РУС

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

21.06.2026 / 09:51

Nashaniva.com

Грузавікам раяць ехаць па трасе праз Марыупаль — якая прастрэльваецца ўкраінцамі.

Керчанская паромная пераправа, выгляд са спадарожніка. Фота: Wikimedia Commons

«З 21 чэрвеня паромныя перавозкі праз Керчанскую пераправу часова ажыццяўляцца не будуць.

Паколькі вялікагрузнаму транспарту забаронены праезд па Крымскім мосце, кіроўцам трэба выбіраць альтэрнатыўны сухапутны маршрут — трасу Р-280 праз Растоў-на-Доне, Таганрог, Марыупаль, Мелітопаль і Сімферопаль», — паведаміў Аператыўны штаб Краснадарскага краю.

Названы альтэрнатыўны маршрут апошнім часам стаў для перавозчыкаў надзвычай небяспечным, бо УСУ ўдалося ўзяць гэту трасу пад агнявы кантроль.

Разам з тым прызначаны Расіяй губернатар Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што на запраўках паўвострава скончыўся бензін. Прадаваць яго грамадзянам больш не будуць, пакінуць толькі для дзяржаўных служб.

Паромная пераправа была адным з спосабаў даезду бензавозаў да Крыма.

Чытайце таксама:

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі

У «ЛНР» увялі забарону на трасе, што вядзе ў Крым

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым

Каментары да артыкула