БЕЛ Ł РУС

Трамп зноў пагражае Ірану вельмі моцнымі ўдарамі. Пакуль Вэнс спрабуе дамовіцца ў Швейцарыі

21.06.2026 / 17:40

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША запатрабаваў, каб Іран спыніў выкарыстоўваць сваіх проксі.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Дональд Трамп прыгразіў Ірану новымі ўдарамі, калі Тэгеран не спыніць выкарыстоўваць сваіх проксі ў Ліване для стварэння напружанасці.

Такую заяву Трамп зрабіў на фоне мірных перамоў у Швейцарыі.

«Іран павінен неадкладна спыніць сваіх высокааплатных проксі ў Ліване, якія ствараюць праблемы. Калі яны гэтага не зробяць, мы зноў вельмі моцна ўдарым па Іране, як зрабілі гэта на мінулым тыдні, толькі яшчэ мацней!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы.

Сёння ж у Швейцарыі пачаліся перамовы ЗША і Ірана. Амерыканскую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, а іранскую — спікер парламента Махамад-Багер Галібаф.

18 чэрвеня прэзідэнты ЗША і Ірана падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Пасля гэтага Тэгеран адкрыў Армузскі праліў, аднак праз два дні зноў яго закрыў — праз аднаўленне баявых дзеянняў у Ліване.

Чытайце таксама:

На фоне нявызначанасці адносна перамоў з Іранам прэзідэнт ЗША выправіўся ў Кэмп-Дэвід

ЗША знялі марскую блакаду Ірана

Пезешкіян назваў мемарандум з ЗША гістарычным

Вэнс заклікаў Іран паводзіць сябе як нармальная краіна

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране

Каментары да артыкула