БЕЛ Ł РУС

Нафтаперапрацоўчая прамысловасць скараціла аб’ём вытворчасці на 35,9%

16.06.2010 / 11:37

У студзені—маі 2010 года нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі скараціла аб’ём вытворчасці прадукцыі ў грашовым выражэнні на 35,9% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведамляе Белстат.

У прыватнасці, за пяць месяцаў вытворчасць аўтамабільных бензінаў знізілася на 25,5%, дызельнага паліва — на 32,2%, топачнага мазуту — на 33,35, паліва пячнога бытавога — на 39,1%, масла змазачнага — на 5,6%.

Пры гэтым вытворчасць біядызельнага паліва павялічылася на 62% — да 292,1 тыс. тон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула