БЕЛ Ł РУС

Расія забараніла ўвоз усёй рыбы з Арменіі

26.06.2026 / 10:26

Nashaniva.com

Расія працягвае ўзмацняць абмежаванні на імпарт з Арменіі пасля перамогі партыі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна на парламенцкіх выбарах і пачатку аказання ЕС фінансавай дапамогі Ерэвану.

Возера Севан у Арменіі, Wikimedia Commons

У пятніцу Рассельгаснагляд абвясціў пра поўную забарону на ўвоз армянскай рыбнай прадукцыі з-за «выяўленых парушэнняў» у двух вытворцаў — ТАА «МФ Экспорт» і ТАА «Інвест плюс».

Да гэтага расійскія ўлады дазвалялі пастаўкі рыбы толькі гэтым армянскім прадпрыемствам, абмежаваўшы імпарт для ўсіх астатніх. Пры гэтым у дачыненні да «ўхваленых» пастаўшчыкоў быў уведзены рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю.

Паводле інфармацыі Рассельгаснагляду, па выніках аналізу сабраных матэрыялаў было прынята рашэнне «прыпыніць сертыфікацыю прадукцыі названых прадпрыемстваў да ліквідацыі выяўленых парушэнняў». У ведамстве заявілі, што працягваецца работа па забеспячэнні бяспекі рыбнай прадукцыі, якая паступае на расійскі рынак.

Раней Масква ўвяла шэраг абмежаванняў на ўвоз і продаж унутры краіны розных катэгорый армянскіх тавараў — ад кветак да гародніны.

На гэтым фоне Еўрапейскі саюз пачаў аказваць Ерэвану фінансавую дапамогу ў якасці «мер салідарнасці для ўмацавання эканамічнай ўстойлівасці, піша Moscow Times.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула