У Мінску запрашаюць паглядзець на ўсе адценні лаванды
З 1 па 3 ліпеня Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае мінчукоў і гасцей сталіцы на экскурсію-практыкум «Усе адценні лаванды», якая пройдзе на новай экспазіцыі гэтай расліны.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
На ўчастку плошчай 16 сотак наведвальнікі змогуць убачыць рэдкія сарты вузкалістай лаванды, прыстасаваныя да беларускага клімату, а таксама атрымаць асалоду ад яе характэрнага водару.
Падчас экскурсіі навуковыя супрацоўнікі раскажуць пра лекавыя ўласцівасці лаванды, яе выкарыстанне ў парфумерыі, асаблівасці эфірных алеяў, а таксама падзеляцца парадамі па вырошчванні гэтай расліны.
Ахвотныя змогуць зрабіць фотаздымкі на фоне квітнеючай лаванды.
Экскурсіі будуць пачынацца ў 16:00 і працягнуцца каля паўтары гадзіны. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.
Кошт поўнага квітка складае 20 рублёў, а льготнага (для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў і шматдзетных сем'яў) — 10 рублёў.
Чытайце таксама:
Такога Мінска вы не бачылі — яго засадзілі «лавандай». Як вам?
Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства
З-за халоднага надвор'я турфірмы пераносяць лавандавыя экскурсіі