БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі знік 37‑гадовы беларус. Блізкія не могуць знайсці яго ўжо тыдзень

27.06.2026 / 21:52

Nashaniva.com

Апошні раз Генадзя Смаляка бачылі 19 чэрвеня ў горадзе Сабадэль, які знаходзіцца недалёка ад Барселоны.

Генадзь Смаляк. Фота: сацсеткі

У Іспаніі шукаюць 37‑гадовага беларуса Генадзя Смаляка. Пра яго знікненне паведаміла ў Instagram яго сяброўка і партнёрка па сумесных праектах Марта, заўважыў Reform.news.

Апошні раз Генадзя бачылі 19 чэрвеня ў горадзе Сабадэль, які знаходзіцца недалёка ад Барселоны. Ужо некалькі дзён яго тэлефон адключаны.

Як адзначаецца ў паведамленні, мужчына перажывае псіхічны крызіс і можа быць дэзарыентаваны або знаходзіцца ў стане блытанасці свядомасці.

Усіх, хто бачыў Генадзя Смаляка ці валодае якой-небудзь інфармацыяй пра яго месцазнаходжанне, просяць звязацца з яго маці Аксанай па тэлефоне +375 44 582 1456 (Telegram, WhatsApp) альбо напісаць Марце праз Instagram (@marta_guliay).

Генадзь калісьці быў санітарам у псіханеўралагічным інтэрнаце № 3 у Мінску, пасля дапамагаў бяздомным, у эміграцыі развіваў свой медыяпраект. Меў наркатычную залежнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула