БЕЛ Ł РУС

Ужо амаль пяць гадзін пажарнікі не могуць згасіць пажар на гістарычным будынку ў цэнтры Мінска

28.06.2026 / 23:21

Nashaniva.com

Пажар у шасціпавярховым жылым доме на вуліцы Леніна ў Мінску лакалізаваны, але яго працягваюць тушыць, паведаміла прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

На месцы працягваюць працаваць падраздзяленні МНС. Да ліквідацыі ўзгарання прыцягнутыя больш за 20 адзінак тэхнікі, у тым ліку восем аўтапад'ёмнікаў і іншых вышынных машын.

Паводле інфармацыі МНС, ратавальнікі выратавалі трох чалавек, яшчэ пяцёра былі эвакуяваныя.

Ратавальнік Сяргей Новік, які кіруе тушэннем пажару, паведаміў, што плошча ўзгарання перавышае 1000 квадратных метраў. Гараць кроквенныя канструкцыі на гарышчы. Паводле яго слоў, супрацоўнікі МНС працуюць ва ўмовах высокай тэмпературы і моцнага задымлення, робячы ўсё магчымае, каб не дапусціць далейшага распаўсюджвання агню.

На месца надзвычайнай сітуацыі таксама прыбыў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі.

Чытайце таксама:

В Минске загорелся дом на углу Ленина и Карла Маркса

Сіноптык спрагназаваў, калі ў Беларусі спадзе спякота

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Каментары да артыкула