Пажар у цэнтры Мінска патушылі
Яго тушылі некалькі гадзін.
Пажар у Мінску на вуліцы Леніна ліквідаваны, паведаміў а трэцяй ночы Сяргей Новік, які камандаваў яго тушэннем.
Учора ў другой палове дня ў Мінску загарэўся дом па вуліцы Карла Маркса, 35 / Леніна, 11, пабудаваны ў 1953 годзе ў стылі неакласіцызму.
Гарэлі дах і гарышча шасціпавярховага жылога дома. Плошча гарэння складала больш за тысячу квадратных метраў была падзелена на чатыры баявыя ўчасткі. Былі задзейнічаныя 27 адзінак тэхнікі і больш за 120 работнікаў ратавальнага ведамства.
На месцы пажару таксама працавалі супрацоўнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР».