Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА
Учора ўвечары ў доме на Леніна, 9 у сталіцы адбыўся пажар. Загарэліся гарышча і дах. З самай раніцы жыхары дома, якія начавалі ў іншых месцах (хто ў сваякоў, хто ў інтэрнаце), ужо прыехалі ацаніць маштаб трагедыі, піша Onliner.
Хтосьці маўкліва стаіць у двары, хтосьці ўсхвалявана выходзіць з пад’ездаў. Людзей пускаюць унутр, каб тыя змаглі забраць нейкія неабходныя рэчы або сфатаграфаваць шкоду.
Трэці пад'езд плыве. Паўсюль стаяць лужыны вады, пахне гарам.
Артур і Кацярына згаджаюцца паказаць сваю арэндную кватэру. Са столі да гэтага часу льецца вада цёмнага колеру, адчуваецца моцная вільготнасць.
— Вось, сфоткалі кватэру для гаспадара. Ён проста не ў Мінску знаходзіцца. Мы тут рабілі самі рамонт, куплялі мэблю і тэхніку… — кажа Артур. — Што будзем рабіць? Я паеду назад жыць у сваю кватэру ў Мінску, я мінчук.
Паверхам ніжэй знаходзіцца кватэра Святланы. Жанчына са слязамі на вачах просіць зафіксаваць урон і не ведае, як дзейнічаць і чаго чакаць. Па ейных словах, пакуль яна будзе жыць у дачкі. Калі атрымаецца вярнуцца ў сваю родную сталінку — пытанне адкрытае.
— Паглядзіце, зайдзіце ў спальню. Я лічу, што нехта павінен арганізоўваць людзям дапамогу. Не толькі засяленне ў гасцініцу. Калі я пытаю, хто прыйдзе ацэньваць урон, хто гэта ўсё зафіксуе, ніхто нічога не кажа. Паглядзіце, што робіцца. Усё гарэла, гэта ж не чыстая вада цячэ. З перакрыццяў ідзе, разумееце? Дом 53‑га года пабудовы.
А вось так выглядае яшчэ адна кватэра ў пад'ездзе.