У Лепельскім раёне археолагі знайшлі бурштынавыя падвескі і каменныя булавы
Старадаўнія бурштынавыя падвескі і каменныя булавы знайшлі археолагі ў Лепельскім раёне, паведамілі ў Інстытуце гісторыі НАН.
Экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна са школьным археалагічным і краязнаўчым летнім лагерам Слабадской сярэдняй школы імя Пшонкі даследуе помнік неаліту — бронзавага веку Бярэшча 1 (урочышча Дубавец, археалагічны мікрарэгіён Бярэшча) у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.
Знайшлі значную колькасць фрагментаў керамічнага посуду, крамянёвых і касцяных артэфактаў, а таксама астэалагічную калекцыю. Сярод унікальных знаходак — бурштынавыя падвескі, дзве каменныя булавы (цэлая масіўная авальная і палова круглай).
Паводле даных навукоўцаў, большасць знойдзеных матэрыялаў адносіцца да ўсвяцкай археалагічнай культуры.
Чытайце таксама:
У Гомелі майстар-рамеснік стварыў падвеску-абярэг з выявай гомельскага цмока
Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю