БЕЛ Ł РУС

Захар Навумаў працуе ў службе дзяржапратаколу МЗС

17.06.2010 / 13:18

Зміцер Панкавец

Да нядаўняга часу сын былога міністра ўнутраных справаў быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні ААН у Жэневе.

Да нядаўняга часу сын былога міністра ўнутраных справаў быў супрацоўнікам прадстаўніцтва пры аддзяленні ААН у Жэневе.

Аднак нядаўна прозвішча Навумава‑малодшага знікла з афіцыйнага сайту прадстаўніцтва. Нават падумалася, ці не звязана гэта з тым, што тата Захара трапіў у няласку.

Ажно не. Па інфармацыі «НН», Захар Навумаў у парадку ратацыі атрымаў прызначэнне ў службу дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў.

У абавязкі гэтай службы ўваходзіць забеспячэнне пратаколу прэзідэнта Беларусі, прэм’ер‑міністра і Міністэрства замежных справаў у стасунках з прадстаўнікамі іншых дзяржаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула