БЕЛ Ł РУС

У Пінску зараз +34°C

30.06.2026 / 15:55

Nashaniva.com

У Століне +33,3°C, на станцыі Палеская +32,7°C, а ў Мінску ў 15:40 было +29,5°C.

На сераду, 1 ліпеня, у Беларусі абешчаны чырвоны ўзровень небяспекі: на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра складзе +30…+34°C, па паўднёвым захадзе — +35…+37°C. У Мінску чакаецца +32°C.

Але потым спёка спадзе. У чацвер удзень — ад +21°C па захадзе да +35°C па паўднёвым усходзе, а ў пятніцу ўжо +20…+27 °C. Прагназуюцца дажджы і навальніцы.

У панядзелак у Пінску было +40,4°C, гэта абсалютны рэкорд спёкі за 145 гадоў назіранняў

Чытайце таксама:

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Каментары да артыкула