БЕЛ Ł РУС

Пачаліся дзяржаўныя закупкі садавіны, агародніны і ягад у насельніцтва

30.06.2026 / 19:01

Nashaniva.com

У Беларусі стартаваў сезон нарыхтовак садавіны, агародніны і дзікарослай прадукцыі ў насельніцтва — і ўжо зараз у Белкаапсаюзе фіксуюць актыўныя аб’ёмы закупак, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У краіне працуе вялікая сістэма прыёму ўраджаю ў насельніцтва: амаль 800 прыёмна-нарыхтоўчых пунктаў, дзе людзі могуць здаваць клубніцы, бульбу, ягады і грыбы. Дадаткова адкрываюць сезонныя пункты — сёлета іх яшчэ шэсць, каб справіцца з «гарачым» перыядам.

Асноўны кірунак зараз — клубніцы. Найбольшыя аб’ёмы ідуць з Лунінецкага і Столінскага раёнаў, дзе традыцыйна шмат ягадных гаспадарак. Таксама ўжо ідзе нарыхтоўка чарніц і буякоў, а з агародніны — маладой бульбы.

Аб’ёмы даволі значныя: заключана 345 дамоў на амаль 5 тысяч тон прадукцыі, а з фермерамі наладжана супрацоўніцтва прыкладна са 150 гаспадаркамі. 

Акрамя ягад і агародніны, закупляюць і дзікарослую прадукцыю — грыбы і ягады з лесу. За мінулы год, напрыклад, нарыхтавалі каля 30 тон грыбоў і ў агульным ліку каля 500 тон дзікарослай прадукцыі.

Чытайце таксама:

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца

Жыхарка Магілёва набыла клубніцы на рынку. Яе запэўнівалі, што яны мясцовыя, але праўду выдала адна дэталь

Каментары да артыкула