БЕЛ Ł РУС

КДК паказаў, як разабраўся ў Круглянскім раёне з разбітай дарогай. Гэта трэба бачыць ФОТЫ

1.07.2026 / 13:15

Nashaniva.com

Апублікаваныя кантралёрамі фотаздымкі ў фармаце «было» і «стала» прымусяць вас рагатаць.

Усе фоты: КДК

Камітэт дзяржаўнага кантролю справаздачыўся, як прымусіў улады Круглянскага раёна вырашыць праблему з адзіным пад'ездам да могілак каля вёскі Варгуццева.

На жахлівы стан дарогі кантралёрам паскардзіўся жыхар раёна. Спецыялісты КДК выехалі на месца і пацвердзілі праблему.

«Спецыялісты КДК Магілёўскай вобласці выехалі на месца і ўстанавілі, што ўсе факты пацвердзіліся. Перыядычная падсыпка праблемнага ўчастка праезду сітуацыю не ратуе», — рэзюмавалі ў КДК.

Для абыходу праблемнага ўчастка была зроблена новая аб'язная дарога, піша ведамства.

І публікуе фоты ў фармаце «было» і «стала».

На здымках «да прыезду КДК» — цалкам размытая грунтоўка з глыбокімі каляінамі ад велікагрузнай тэхнікі і вялікімі лужынамі, праз якія немагчыма праехаць.

На свежых кадрах «пасля прыезду КДК» зусім іншая сітуацыя. Няма ні лужын, ні гразі, можна добра праехаць.

Смех у тым, што гэта тая ж дарога. Проста яна летам высахла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула