БЕЛ Ł РУС

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

1.07.2026 / 13:23

Nashaniva.com

Сярод памілаваных — 20 жанчын і 12 мужчын.

Звычайна перад дзяржаўнымі святамі (3 ліпеня, 17 верасня, 7 лістапада, 15 сакавіка) па памілаванні вызваляюць два-тры дзясяткі чалавек, асуджаных па палітычных артыкулах. Часцяком гэта тыя, хто знаходзяцца на хатняй хіміі, таму і не ўключаныя ў лік палітвязняў.

А калі прыязджае амерыканская дэлегацыя, то на волю выходзіць значна больш палітвязняў. Так, 11 верасня 2025 года на волю выйшаў 51 чалавек, 13 снежня 2025 года — 123 чалавекі, 19 сакавіка 2026 года — 250 палітвязняў.

Зараз паводле «Вясны», у Беларусі 864 палітвязні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула