Беларускія хакеісты памянялі клубы ў НХЛ
«Юта» афіцыйна абвясціла пра кантракт з Вадзімам Марозам.
Вадзім Мароз, фота «Юта».
Клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Юта Мамант» афіцыйна абвясціў пра падпісанне кантракту з беларускім форвардам Вадзімам Марозам. Кантракт пачаткоўца разлічаны на два гады.
З чэрвеня 2022 года Вадзім выступаў за мінскае «Дынама».
Таксама ў сістэме «Юты» кар'еру працягне яшчэ адзін беларускі хакеіст — Ягор Борыкаў, які падпісаў кантракт увесну,
Абаронца Улад Калячонак падпісаў кантракт з «Нью-Джэрсі». У мінулым сезоне ён гуляў за «Далас» і «Бостан», але згуляе ў суме 13 матчаў
Форвард Даніла Клімовіч, які належыць сістэме «Ванкувер Кэнакс», пераходзіць у «Філадэльфію Флаерз». Даніла гуляў за фарм-клуб «Ванкувера» «Абатсфорд», за які ў мінулым сезоне забіў 18 галоў і аддаў 16 галявых перадач. За «Філадэльфію» гуляе беларускі галкіпер Аляксей Коласаў.
Увесну паведамлялася пра тое, што кантракт з «Нэшвілам» падпісаў Віталь Пінчук.
Калі Мароз, Борыкаў, Пінчук і Клімовіч дэбютуюць у новым сезоне ў НХЛ (сезон пачынаецца ў кастрычніка), а не будуць адпраўленыя ў фарм-клубы, то колькасць беларусаў, што гулялі і гуляюць у наймацнейшай лізе свету з 1992 года, складзе 23 (зараз — 19).
У сезоне 2025‑2026 у НХЛ згулялі васьмёра беларусаў:
Аляксей і Ілля Протасы («Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары», ён просіцца ў іншы клуб — НН), Мікіта Талапіла («Ванкувер»), Аляксей Коласаў («Філадэльфія»), Улад Калячонак («Далас»), Арцём Леўшуноў («Чыкага»), Ілля Салаўёў («Пітсбург»).