Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 13 чалавек
Некалькі дзясяткаў параненыя.
Фота: ДСНС
У выніку масіраванай расійскай атакі па Украіне ў Кіеве зафіксаваны значныя разбурэнні, ёсць загінулыя і дзясяткі параненых, пры гэтым колькасць ахвяр працягвае расці.
Паводле міністра ўнутраных спраў Украіны Ігара Кліменкі, ужо вядома пра 13 загінулых.
Ён дадаў, што ў Дарніцкім раёне знішчана частка дзевяціпавярховага жылога дома. Ратавальнікі працягваюць дэблакаваць людзей з-пад завалаў, таму колькасць ахвяр, верагодна, будзе павялічвацца
Таксама ў Нацыянальнай паліцыі ўдакладнілі, што сярод пацярпелых — двое малалетніх дзяцей і супрацоўнік Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях.
Усяго ў Кіеве ў выніку расійскага абстрэлу пашкоджаныя больш за 20 жылых дамоў. Ратавальнікі працягваюць працу на 15 лакацыях.