БЕЛ Ł РУС

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам

2.07.2026 / 08:58

Nashaniva.com

У ноч на 2 ліпеня каля трох дзясяткаў украінскіх беспілотнікаў атакавалі Ніжагародскую вобласць, паведаміў кіраўнік рэгіёна Глеб Нікіцін.

«Падзенне абломкаў выклікала некрытычныя пашкоджанні аднаго прамысловага аб'екта і некалькіх жылых дамоў. З болем у сэрцы мушу паведаміць пра гібель аднаго мірнага жыхара», — напісаў Нікіцін у сваім Telegram-канале.

Паводле яго слоў, таксама пацярпелі чатыры чалавекі, адзін з іх быў шпіталізаваны. На месцах здарэння працуюць экстраныя службы, працягваецца работа сістэм супрацьпаветранай абароны.

Паводле аналізу відэазапісаў відавочцаў, праведзенага выданнем Astra, пад удар трапіў нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл-Ніжагароднафтааргсінтэз», размешчаны ў горадзе Кстова.

Гэта найбуйнейшы завод кампаніі «Лукойл», які займае чацвёртае месца ў Расіі па магутнасці і другое — па вытворчасці бензіну. Прадпрыемства здольнае перапрацоўваць каля 15 мільёнаў тон нафты за год і выпускаць да 5 мільёнаў тон бензіну. Пры гэтым НПЗ забяспечвае палівам Маскоўскі рэгіён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула