БЕЛ Ł РУС

Ці працуе ўжо новы спосаб аплаты ў крамах па QR-кодзе? Журналісты праверылі

3.07.2026 / 12:53

Nashaniva.com

З 1 ліпеня ў Беларусі афіцыйна запрацаваў новы плацежны сэрвіс — «Крок»: з ім для аплаты патрэбны толькі тэлефон і банкаўскі дадатак, а картка можа ляжаць дома або не існаваць наогул. Пакуль да сэрвісу падключаны 5 буйных банкаў і каля дзесяці гандлёвых пунктаў, але праз пару тыдняў іх павінна стаць больш. На касах першых магазінаў і ў банкаўскіх дадатках тым часам з’явіліся свежыя кнопкі. «Анлайнер» пратэставаў новы для Беларусі спосаб аплаты.

Фота тут і далей: «Анлайнер»

Што за «Крок» і пры чым тут QR-коды?

На днях Нацыянальны банк прадставіў новы плацежны сэрвіс «Крок». Для аплаты ў ім выкарыстоўваецца QR-код, патрэбная сума спісваецца з рахунку праз банкаўскі дадатак. Так, магчымасць плаціць з выкарыстаннем QR-кода ў краіне была і раней, праз дадатак «Аплаці», а зараз спампоўваць асобны дадатак не патрабуецца.

Аплата магчымая ў двух фарматах:

Нацыянальны плацежны сэрвіс рэалізаваны на базе сістэмы імгненных плацяжоў Нацбанка і плацежнай сістэмы АРІП. Такія сэрвісы QR-плацяжоў даўно распаўсюджаны за мяжой: напрыклад, СБП — у Расіі, AliPay і WeChat Pay — у Кітаі.

Пакуль «Крокам» могуць скарыстацца толькі кліенты 5 буйных банкаў, падключаных да яго:

З 1 ліпеня сэрвіс быў запушчаны ў абмежаванай колькасці месцаў, а з сярэдзіны ліпеня Нацбанк абяцаў масавы запуск. З 1 снежня 2026 года «Крок» павінен стаць даступным астатнім беларускім банкам.

Спіс месцаў, дзе ўжо можна так плаціць:

За межамі Мінска:

Ці атрымалася скарыстацца

Журналісты адправіліся праверыць сістэму ў «Суседзі» на вул. Сурганава. На касе самаабслугоўвання быў спецыяльны фіялетавы стыкер, але ў самім інтэрфейсе касы журналісты патрэбную кнопку не знайшлі. Касір таксама не ведала, як скарыстацца. У выніку аплачвалі звычайнай банкаўскай картай.

У банкаўскім дадатку кнопка «Крок» з'явілася пасля абнаўлення праграмы. Клік па кнопцы вядзе на магчымасць сканіраваць QR-код або стварыць свой. У згенераванага вельмі кароткі час дзеяння — таймер адлічвае паўхвіліны.

У супермаркеце «Гіпа» на вул. Жукоўскага новы спосаб аплаты знайшлі ў самым канцы спісу меню на касе самаабслугоўвання. Мяркуючы па пазнацы, ён падыходзіць толькі для кліентаў Прыёрбанка (з іх праграмай удалося аплаціць), дадатак Альфа Банка не спрацаваў.

Калі ж «Крокам» паспрабавалі скарыстацца ў той жа краме на звычайнай касе, то аплата не прайшла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула