БЕЛ Ł РУС

Урад Малдовы падаў у адстаўку

3.07.2026 / 13:13

Nashaniva.com

Прэм'ер займаў сваю пасаду менш за год.

Фота: Alexandru Munteanu / Facebook

Прэм’ер-міністр Малдовы Александру Мунцяну абвясціў пра сваю адстаўку.

«Сёння я завяршаю свой мандат на пасадзе прэм'ер-міністра. Я прыняў прапанову стаць прэм’ерам з вялікай адказнасцю і цвёрдай упэўненасцю ў тым, што змагу спрыяць зменам да лепшага. У той момант, калі я зразумеў, што далей не змагу выконваць сваю ролю ў адпаведнасці з маімі прынцыпамі і перакананнямі, я вырашыў сысці», — напісаў 3 ліпеня ў сацсетках Александру Мунцяну.

Ён быў прэм'ерам з лістапада 2025 года.

Адстаўка адбываецца на фоне карупцыйных скандалаў. Так, 2 ліпеня быў затрыманы дзяржсакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі па падазрэнні ў хабары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула