Пад Брэстам спусцілі на ваду першы беларускі электракатар
У Брэсцкім раёне спусцілі на ваду першы беларускі прагулачны катар з электрычным рухавіком і правялі яго першыя выпрабаванні. Пра гэта паведамілі ў Брэсцкім аблвыканкаме.
Скрыншот з відэа
У студзені старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык падчас наведвання прадпрыемства «МАЗ-МАН» паведаміў, што распрацоўка першага беларускага катамарана выходзіць на завяршальны этап. Планавалася, што вопытны ўзор пройдзе выпрабаванні на рэках Брэсцкай вобласці.
Калі вынікі тэстаў будуць паспяховымі, серыйную вытворчасць новага судна плануюць наладзіць на Пінскім суднабудаўнічым заводзе.
Чытайце таксама:
У Пінску адкрылі новы завод — 90 працоўных месцаў
Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе
Літоўская кампанія Kesko Senukai заявіла аб канчатковым продажы акцый беларускай сеткі OMA