БЕЛ Ł РУС

Чэргі да расійскіх аўтазаправак ужо бачаць і з космасу

3.07.2026 / 20:09

Nashaniva.com

У Забайкальскім краі Расіі зафіксавалі велізарную чаргу на аўтазапраўку, якая нават трапіла на спадарожнікавы здымак Airbus, зроблены раніцай 3 ліпеня, паведаміў эксперт BBC Verify па спадарожнікавых даных Пол Браўн.

Фота: Airbus

Паводле аналізу экспертаў, гаворка ідзе пра АЗС «Раснафта» ў пасёлку Атаманаўка каля Чыты. Даўжыня чаргі, паводле відэа і ацэнак, дасягала каля 4,5 кіламетра, а колькасць аўтамабіляў магла складаць да 800.

Праблемы з палівам апошнім часам назіраюцца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі. У некаторых месцах уводзіцца рэжым павышанай гатоўнасці, а паліва выдаецца з абмежаваннямі або ў прыярытэтным парадку асобным катэгорыям грамадзян.

Дэфіцыт бензіну звязваюць з ударамі па нафтаперапрацоўчых заводах і зніжэннем аб’ёмаў перапрацоўкі нафты. Гэта прывяло да скарачэння вытворчасці паліва і праблем з забеспячэннем унутранага рынку.

Чытайце таксама:

Дэфіцыт бензіну ў Расіі перакідаецца і на Цэнтральную Азію

Расіяне сталі масава шукаць прысадкі для паляпшэння якасці бензіну

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах

Індыя пачала марскія пастаўкі бензіну ў Расію

Казахстан паставіць у Расію каля 50 тысяч тон бензіну ў якасці гуманітарнай дапамогі

Каментары да артыкула