БЕЛ Ł РУС

У выніку ўдару па Сумах загінулі чатыры чалавекі, дзясяткі параненых

4.07.2026 / 07:01

Nashaniva.com

Сярод параненых — сямёра дзяцей.

Фота: Суспільне

У выніку ўдару расійскай кіраванай авіябомбай (КАБ) па адной з цэнтральных вуліц Сум загінулі прынамсі чатыры чалавекі, піша УНІАН.

У выніку ўдару расійскай авіябомбы па Сумах пацярпелі 27 чалавек, сярод якіх — сямёра дзяцей.

«У бальніцы медыкам удалося рэанімаваць мужчыну, у якога спынілася сэрца. Цяпер ён знаходзіцца ў крытычна цяжкім стане. Таксама ў надзвычай цяжкім стане — маладая жанчына. Медыкі спрабавалі выратаваць пяцігадовую дзяўчынку на месцы расійскага ўдару. На жаль, рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі выніку — дзіця загінула. Побач з ёй загінула яе маці — 34‑гадовая жанчына. Старэйшая дачка жанчыны таксама знаходзіцца ў бальніцы. Яе траўмы ацэньваюцца як сярэдняй ступені цяжкасці», — паведаміў начальнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Грыгораў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула