БЕЛ Ł РУС

П’яны кіроўца ў Мінску пратараніў «Нісан» і ледзь не забіў чатырох чалавек

18.06.2010 / 10:51

Выпадак адбыўся 17 чэрвеня каля 22.00.

П’яны кіроўца на «Фольксвагене‑Туран» рухаўся з боку вуліцы Янкоўскага па вуліцы Гарэцкага. На рагу з Рафіева праехаў на чырвонае святло і ўрэзаўся ў «Нісан‑Мікра», а затым выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з «Рэно‑Кліа».

У выніку кіроўца «Нісана», а таксама два дарослыя пасажыры і дзіця (2000 года нараджэння) атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні: пераломы, страсенні галаўнога мозгу і г.д. Усе яны былі шпіталяваныя.

Машына таксама моцна пацярпела: самага юнага пасажыра давялося дэблакаваць супрацоўнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Яшчэ адзін п’яны кіроўца ў той жа дзень трапіў у ДТЗ у Заслаўі на легкавым БМВ. Ён не справіўся з кіраваннем, урэзаўся ў ліхтар і загінуў на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула