БЕЛ Ł РУС

У Батанічным садзе пачаўся фестываль «Купальскія агні»

4.07.2026 / 10:12

Nashaniva.com

Увечары адбудзецца традыцыйнае факельнае шэсце да возера, дзе ўсе ахвотныя змогуць пусціць на ваду сплеценыя вянкі.

Традыцыйны фестываль «Купальскія агні» праходзіць у Цэнтральным батанічным садзе Мінска 4 і 5 ліпеня, пішуць Мінск-навіны.

Арганізатары падрыхтавалі насычаную двухдзённую праграму з 10:00 да 22:00, захаваўшы ключавую ідэю — пагружэнне ў культурную спадчыну Купалля.

Гасцей чакаюць выступленні фальклорных калектываў, кірмаш рамёстваў, гістарычныя рэканструкцыі і нават рыцарскі лагер. Для аматараў актыўнага адпачынку прадугледжаны сямейныя гульні, інтэрактывы і квэст па пошуку міфічнай «папараць-кветкі».

Асаблівы акцэнт зроблены на аўтэнтычных абрадах.

Увечары адбудзецца традыцыйнае факельнае шэсце да возера, дзе ўсе ахвотныя змогуць пусціць на ваду сплеценыя вянкі.Галоўным нумарам праграмы стане маштабнае фаер-шоу ад вядомага сталічнага тэатра агню.

Для юных наведвальнікаў будзе абсталявана асобная зона з аніматарамі і забаўкамі. На тэрыторыі таксама разгорнецца фуд-корт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула