БЕЛ Ł РУС

Свіння з'явілася і знікла ў тэлеграм-канале Дзмітрыя Мядзведзева

5.07.2026 / 09:13

СГ

Паплечнік Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Мядзведзеў у Дзень незалежнасці ЗША апублікаваў відэа са свіннёй, у якой сіндром трасучкі галавы. Але пасля яго выдаліў.

Парася з канала floppythepig

Мінулай ноччу ў афіцыйным канале сакратара Рады Бяспекі Расіі Дзмітрыя Мядзведзева быў апублікаваны відэазапіс свінні, якая жуе, стоячы ў лужыне. Гэта супала з святкаваннем 250‑годдзя незалежнасці ЗША.

Ніякіх тлумачэнняў да відэа не было. Запіс быў выдалены праз некалькі хвілін. Каментарыяў пра тое, што адбылося, не было.

Папярэдні запіс у тым жа канале быў апублікаваны ўвечары 3 ліпеня. У ім Мядзведзеў «ад імя кіраўніцтва і народа Расійскай Федэрацыі» выказваў «глыбокія спачуванні ў сувязі з пакутніцкай гібеллю Вярхоўнага кіраўніка Ісламскай Рэспублікі Іран Вялікага Аяталы Сееда Алі Хаменеі».

Відэа, якое з'явілася і знікла ў канале Мядзведзева, было ўзята з інстаграм-акаўнта floppythepig на 44 тысячы падпісчыкаў, дзе публікуюцца гісторыі з жыцця адной свінні.

«Флопі — унікальнае парася! Нарадзілася з сіндромам трасучкі галавы, а атрымала другі шанец. Цяпер яно задаволенае, раздуранае хатняе парася!» — гаворыцца ў апісанні акаўнта, які быў створаны ў ЗША ў 2020 годзе.

Відэа, якое з'явілася ў канале Дзмітрыя Мядзведзева следам за паведамленнем пра паездку ў Іран, першапачаткова было апублікавана 23 чэрвеня. «Сёння выдатны дзень для выдатнага дня», — абвяшчаў подпіс да відэа з Флопі, якое жуе.

Мядзведзеў пра Дзень незалежнасці ЗША 4 ліпеня не выказваўся. Уладзімір Пуцін у гэты дзень пагаварыў з Трампам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула