Зяленскі і Трамп сустрэнуцца на гэтым тыдні
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду, 8 ліпеня, правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Перамовы адбыцца ў Анкары падчас саміту НАТА.
Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп. Фота: Press Service Of The President Of Ukraine / AP
Як паведаміла журналістка Hiba Nasr у сацсетцы X са спасылкаю на высокапастаўленага чыноўніка ЗША, Трамп правядзе двухбаковыя сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Сірыі Ахмедам аш-Шараа — у кулуарах саміту Паўночнаатлантычнага альянсу ў Анкары.
4 ліпеня Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з Трампам, падчас якой павіншаваў яго з 250‑годдзем ЗША. Па словах украінскага лідара, ёсць «рэальная перспектыва» завяршыць вайну, і бакі дамовіліся працягнуць дыялог асабіста на саміце НАТА ў Анкары.
Папярэдняя сустрэча Зяленскага з Трампам адбылася ў чэрвені 2026 года на палях саміту «Групы сямі». Тады стораны абмеркавалі тэму атрымання Украінай ліцэнзій на вытворчасць антыбалістычных ракет.