БЕЛ Ł РУС

У Брэсце выпусцілі дзве мадэлі шкарпэтак па матывах упаковак папулярных цукерак

6.07.2026 / 21:31

Nashaniva.com

Салодкая калекцыя Брэсцкага панчошнага камбіната папоўнілася двума экзэмплярамі дызайну. Пра гэта расказаў акаўнт прадпрыемства ў Threads, піша Blizko.by.

Як і папярэднія экзэмпляры, шкарпэткі спакаваныя ў тэматычную скрыначку ў выглядзе цукеркі, якая выкананая ў дызайне цукерак «Сталічныя» ці «Любімая Алёнка». Самі шкарпэткі таксама аформленыя ў выглядзе адпаведных цукерак: «Сталічныя» — жоўтыя з карычневым надпісам (але без контуру Палаца спорту), «Любімая Алёнка» — белая з чырвоным гарошкам і надпісам на костачках «Салодкая, як «Любімая Алёнка».

Набыць шкарпэткі можна будзе ў любой краме адзення. Раней у серыі «Салодкая калекцыя» выходзілі шкарпэткі па матывах цукерак «Грыльяж», «Знічка», а таксама замежных прысмакаў M&M’s, Snickers, Milky Way, Twix і Bounty.

Чытайце таксама:

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

«Сталічныя» абышлі «Алёнку»: беларусы выбралі самыя любімыя цукеркі

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

Каментары да артыкула