Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп
Сёння ўначы на знешнім кальцы МКАД у раёне 7‑га кіламетра здарылася аварыя.
Паводле папярэдніх звестак, 22‑гадовы хлопец за рулём «Audi» страціў кіраванне, вылецеў з дарогі і на хуткасці ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.
Хлопца і дваіх яго пасажыраў забрала хуткая.