У Беларусі распрацавалі рэцэпт марозіва са смакам піва
У Беларусі могуць выпусціць марозіва са смакам піва. Пра распрацоўку такога рэцэпту паведаміў брэнд Feelin у сацыяльнай сетцы Threads. Вытворца адзначыў, што новы прадукт ужо распрацаваны, і пацікавіўся ў карыстальнікаў, ці варта запускаць яго ў продаж, піша Blizko.by.
Навіна выклікала актыўнае абмеркаванне. Адны прапанавалі зрабіць лепш піва са смакам марозіва, іншыя выказаліся за супрацоўніцтва з вядомымі беларускімі вытворцамі піва. Былі і тыя, хто лічыць, што піва не варта ператвараць у дэсерт.
Разам з тым некаторыя карыстальнікі з гумарам адзначылі, што гатовыя паспрабаваць і такую навінку.
Канчатковае рашэнне аб выпуску марозіва са смакам піва пакуль не прынята.
Чытайце таксама:
У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ