БЕЛ Ł РУС

Дзе беларусы часцей за ўсё купляюць пустыя хаты

8.07.2026 / 18:53

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі Нацыянальнага кадастравага агенцтва, з красавіка па чэрвень у Беларусі прададзена 357 пустых хат у сельскай мясцовасці. Амаль у кожным другім выпадку (193 здзелкі) кошт склаў усяго 1 базавую велічыню. Самым актыўным стаў чэрвень — 147 продажаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Лідарам па колькасці прададзеных хат стала Гродзенская вобласць — 96 аб’ектаў. У Мінскай вобласці прададзена 64 дамы, у Брэсцкай — 63, у Віцебскай — 57, у Магілёўскай — 56. Менш за ўсё здзелак заключана ў Гомельскай вобласці — 21.

Без таргоў прададзена 217 дамоў, праз аўкцыён — 140 дамоў.

«Цікавасць да таннай загараднай нерухомасці захоўваецца. Пакупнікі шукаюць летнія дачы, зямлю ў цішыні і базу для абсталявання ўтульнай сядзібы», — расказалі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.

Чытайце таксама:

Беларусы ўсё больш ахвотна купляюць пустыя хаты ў вёсках

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй

Пустыя хаты на вёсцы дазволілі прадаваць са значнымі зніжкамі

У Беларусі ўсё больш актыўна набываюць закінутыя хаты

Каментары да артыкула