У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла
68‑гадовая жанчына загінула ад страты крыві падчас працы па гаспадарцы.
Як паведаміла дачка загінулай, пенсіянерка засталася дома адна і пілавала дошкі пры дапамозе шліфавальнай машынкі (балгаркі).
Вярнуўшыся з поля, дачка знайшла цела маці ў доме з буйной ранай на назе без прыкмет жыцця.
Судовы медыцынскі эксперт выявіў рану правай галёнкі з поўным разрывам задняй вялікай артэрыі. Непасрэднай прычынай смерці стала страта крыві. Слядоў алкаголю ў крыві жанчыны не было.