БЕЛ Ł РУС

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

9.07.2026 / 15:15

Nashaniva.com

Гэты комплекс трапіў пад сумесны ўдар вайскова-паветраных сіл ЗША і Ізраіля 28 лютага.

Іранскія медыя апублікавалі першыя відэаматэрыялы, якія дэманструюць маштабныя разбурэнні ўнутры былой афіцыйнай цырыманіяльнай залы рэзідэнцыі кіраўніка Ірана аятолы Алі Хаменеі.

Гэты комплекс трапіў пад сумесны ўдар вайскова-паветраных сіл ЗША і Ізраіля 28 лютага. У выніку атакі сам аятала Хаменеі і некалькі членаў яго сям'і загінулі.

Кадры з разбуранай рэзідэнцыі былі апублікаваны ў дзень пахавання Хаменеі, якое праходзіць у яго родным горадзе Мешхедзе. Гэтаму папярэднічала маштабная цырымонія развітання з былым лідарам Ірана і яго сваякамі, якая пачалася 3 ліпеня ў Тэгеране і доўжылася шэсць дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула