БЕЛ Ł РУС

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

11.07.2026 / 20:24

Nashaniva.com

«Цяпер такое распараджэнне».

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

Беларусаў, якія трапілі на ўлік за ўдзел у акцыях пратэсту ці іншую палітычную актыўнасць, а таксама ўсіх, хто доўгі час быў за мяжою, педантычна правяраюць на мяжы па вяртанні ў Беларусь. Але цяпер за «экстрэмісцкія» падпіскі звычайна не адпраўляюць на суткі — прынамсі, калі чалавек на такім трапіўся ўпершыню.

Падыход змяніўся каля двух месяцаў таму. «Нашай Ніве» вядома пра некалькі выпадкаў, калі ў людзей знаходзілі ў мабільніках выпадкова пакінутыя падпіскі на незалежныя медыярэсурсы ці акаўнты палітычных актывістаў, прызнаныя «экстрэмісцкімі», адвозілі ў РУУС — і там выпісвалі папярэджанне, дый гэтым абмяжоўваліся.

«Калі б вы раней ехалі, адправілі б на суткі, а цяпер такое распараджэнне», — казалі спецслужбісты на мяжы.

Пры гэтым невядома, ці абмяжоўваюцца папярэджаннем, калі ў чалавека знайшлі забароненыя падпіскі паўторна.

Сама праверка тэлефона праходзіць даволі дэталёва — вывучаюць галерэю фота, падпіскі і чаты ў тэлеграме, падпіскі ў інстаграме.

Часта, апроч агляду тэлефона, людзей з пратэсным мінулым прымушаюць распранацца дагала на мяжы.

Чытайце таксама:

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Каментары да артыкула