Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ
Дызайнам шыкоўнага асабняка, які знаходзіцца за дзесяць хвілін да акіяну, займалася яго жонка Аляксандра Дзікан.
Дом Віктара Куўшынава. Тут і далей скрыншоты відэа ў інстаграме
Менавіта Аляксандра падзялілася ў інстаграме, што сям'я вырашыла развітацца з домам, які пабудавалі толькі ў 2024 годзе. Рабілі з думкамі, што будуць жыць тут разам са сваімі двума сынамі шмат гадоў — але атрымалася ўсё інакш. Цяпер сям’я плануе пераезд у іншы горад.
Аляксандра Дзікан, жонка Віктара Куўшынава
Знаходзіцца катэдж у ціхім раёне Мафры. Да Лісабона — каля 30 хвілін на аўтамабілі, да акіяну — усяго 10 хвілін.
Афармленнем унутры дома займалася сама Аляксандра. Яна ж рабіла і ландшафтны дызайн.
Плошча дома 315 квадратаў, плошча ўчастка — 700 квадратаў.
У асабняку чатыры спальні, прасторная гасцёўня з камінам — яна аб'яднаная са сталовай зонай і кухняй.
Ёсць гараж і месца для паркоўкі яшчэ трох аўтамабіляў.
На ўчастку ёсць зона для барбекю з летняй кухняй. Праектам таксама прадугледжана месца для будаўніцтва басейна.
У абвестцы пазначана, што прадаюць гэтую ўсю раскошу за 850 тысяч еўра.