БЕЛ Ł РУС

Беспілотнікі атакавалі судны ў Таганрогскім заліве

11.07.2026 / 07:31

Nashaniva.com

Атацы таксама падвергліся Таганрог, Азоўскі і Няклінаўскі раёны.

Ілюстрацыйнае фота

У Таганрогскім заліве атаку беспілотнікаў зазналі чатыры судны, у тым ліку танкер, які перавозіў метанол, паведаміў губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар. 

«Усяго ў Таганрогскай затоцы пад атаку патрапілі чатыры судны рознага прызначэння, адно з іх — танкер, які перавозіў метанол. Пагрозы разліву і выцеку рэчыва няма. Судны атрымалі нязначныя пашкоджанні», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Загінуў матрос.

Паводле слоў губернатара, падчас адбіцця атакі было збіта больш за паўтара дзясятка беспілотнікаў. Пад атаку таксама падпалі Таганрог, Азоўскі і Няклінаўскі раёны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула