Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады
Кушнярук працаваў у Купалаўскім тэатры з 2015 года.
Іван Кушнярук
27 чэрвеня 2026 года памёр артыст Іван Кушнярук. Пра гэта паведамілі яго сябры ў сацсетках.
Іван Кушнярук нарадзіўся 7 ліпеня 1991 года ў Лунінцы. Скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (2015).
З 2015 года працаваў у Купалаўскім тэатры. У жніўні 2020 года Кушнярук звольніўся разам з большасцю трупы. «Галоўнае — гэта людзі. І мы застаемся разам, каб купалаўскай сям’ёй не разгубіцца», — заявіў ён тады.
Іван Кушнярук у жніўні 2020 года. Фота: Белсат