БЕЛ Ł РУС

Беларуская блогерка з'ездзіла з сяброўкамі ў Піцер і перакананая, што засялілася ў кватэру з «палтэргейстам»

12.07.2026 / 08:47

Nashaniva.com

Інакш патлумачыць тое, што адбывалася там, дзяўчаты не змаглі.

Фота тут і далей: сацсеткі блогеркі

32‑гадовая Алена з Брэста і яшчэ сем яе сябровак прыехалі на некалькі дзён пагуляць па Пецярбургу. Жанчыны знялі старую кватэру ў гістарычным доме пачатку XX стагоддзя на Рубінштэйна, піша тэлеграм-канал Shot. Калісьці тут жылі вядомыя пісьменнікі і паэты, а зараз на вуліцы шумныя бары. За тры ночы сяброўкі заплацілі 2000 беларускіх рублёў за васьмярых.

Беларускі апісвалі, што амаль адразу ў кватэры пачалі адбывацца дзіўныя рэчы: з каморы даносіліся незразумелыя гукі, рэчы апыналіся не на сваіх месцах, а лямпачка пастаянна мігцела. Праблемы са святлом дзяўчаты спісалі на стары дом. Але іншае не змаглі патлумачыць. Перад шпацырам сяброўкі выставілі ўвесь абутак у калідоры ў лінеечку. А калі, вярнуліся, кажуць, што ўсё было раскідана па пакоі. Гаспадыня, упэўнены яны, не заходзіла б без іх.

Дзяўчаты хацелі з'ехаць у іншую кватэру, але хутка на такую вялікую кампанію нічога не знайшлі, таму засталіся.

Адная з тых турыстак — папулярная блогерка з Брэста Алена Ігнатовіч (у яе 117 тысяч падпісчыкаў у інстаграме). Яна прапануе іншым паслугі раскручвання блогаў. Тая гісторыя ў Піцеры, як аказалася, адбылася яшчэ летась у красавіку — відэа з паездкі захаваліся ў інстаграме Алены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула