БЕЛ Ł РУС

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў

12.07.2026 / 17:10

Nashaniva.com

У Беларусі зафіксаваны сур'ёзны рост колькасці аварый з удзелам сталых кіроўцаў. ДАІ звярнулася да Міністэрства аховы здароўя па дапамогу. 

ДАІ канстатуе, што ў краіне адзначаецца рост ДТЗ з удзелам кіроўцаў старэйшых за 70 гадоў. За шэсць месяцаў 2026 года па іх віне адбылося 62 здарэнні, у якіх шэсць чалавек загінулі і 65 паранены.

Адзін з апошніх такіх выпадкаў: пад Навагрудкам 81‑гадовы і 69‑гадовы пенсіянеры ўрэзаліся на аўто адзін у аднаго — ёсць загінулы. Сярод нядаўніх выпадкаў — смяротны наезд на мінчанку ў Валожынскім раёне, учынены 71‑гадовым кіроўцам, які ўцёк з месца ДТЗ, але быў устаноўлены.

МУС праінфармавала Міністэрства аховы здароўя аб дарожнай абстаноўцы, якая складваецца, і неабходнасці прыняць да ведама даныя пры правядзенні медыцынскага агляду пажылых кіроўцаў пры іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула