БЕЛ Ł РУС

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

12.07.2026 / 23:12

Nashaniva.com

У Ваўкавыскі РАУС для замены пасведчання кіроўцы ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння звярнуўся мясцовы жыхар. 

Падчас праверкі супрацоўнікамі ўстаноўлена, што пасведчанне кіроўцы з гэтым нумарам выдавалася іншаму чалавеку, а заяўнік дзейнага пасведчання не мае.

Судовымі экспертамі ўстаноўлена, што бланк пасведчання кіроўцы вырабіла не прадпрыемства. Усе выявы пярэдняга і адваротнага бакоў бланка зроблены на каляровым прынтары.

Як растлумачыў мужчына, дакументы ён набыў у Расійскай Федэрацыі праз інтэрнэт-рэсурс. Цяпер ідзе праверка. Наступствы такога неабдуманага кроку для беларуса пакуль не вядомыя. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула