БЕЛ Ł РУС

Сёння — дзень народзінаў Васіля Быкава

19.06.2010 / 10:15

nn.by

19 чэрвеня класіку беларускай літаратуры споўнілася б 86 гадоў.

Аб 11-й людзі збяруцца ўшанаваць памяць пісьменніка на Усходніх могілках Мінска, ля яго магілы.

А 12-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) пачнецца прэзентацыя аўдыёкнігі Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Кніга была запісаная ў Празе на радыё «Свабода» яшчэ пры жыцці Быкава. Чытае твор сам аўтар.

На радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласці, адбудзецца ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, заснаванай Рухам «За Свабоду», і нацыянальная дыктоўка. Урачыстасці пачнуцца, а 12.30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула