Названа прычына смерці амерыканскага сенатара Ліндсі Грэма
Папярэдне, прычына смерці сенатара-рэспубліканца ад амерыканскага штата Паўднёвая Караліна Ліндсі Грэма — расслаенне аорты ў выніку атэрасклератычнага сардэчна-сасудзістага захворвання. Пра гэта паведаміла прэс-служба палітыка.
Ліндсі Грэм. Фота: AP Photo / Meg Kinnard
«Пасведчанне аб смерці будзе заставацца ў статусе «ў працэсе афармлення» да завяршэння ўсіх таксікалагічных і мікраскапічных даследаванняў, пасля чаго яно будзе абноўлена з улікам прычыны смерці і адпаведнай класіфікацыі абставін смерці», — дадалі там.
Грэм памёр 11 ліпеня ў Вашынгтоне. Да сваёй раптоўнай смерці палітык быў з візітам ва Украіне і наведаў вытворчасць абароннай кампаніі SkyFall, якая вырабляе дроны рознага прызначэння. У межах паездкі Грэм таксама сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Разам з ім у Кіеў прыязджаў член Палаты прадстаўнікоў ЗША, ганаровы старшыня Камітэта замежных спраў Майкл Макоўл, піша «Суспільне».
Грэм прадстаўляў Паўднёвую Караліну ў Сенаце ЗША з 2003 года. Ён узначальваў бюджэтны камітэт Сената, а таксама ўваходзіў у склад камітэтаў па асігнаваннях, судовых пытаннях, навакольным асяроддзі і грамадскіх работах.
Да абрання сенатарам палітык працаваў у Палаце прадстаўнікоў ЗША і больш за 30 гадоў служыў у Ваенна-паветраных сілах і рэзерве ЗША.