БЕЛ Ł РУС

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце

13.07.2026 / 23:46

Nashaniva.com

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі, вядомы пад пазыўным «Мадзяр», заявіў у інтэрв'ю брытанскаму журналісту, што Украіна свядома не наносіць удараў па Крымскім мосце. Паводле яго слоў, замест гэтага ўкраінскія сілы рэалізуюць іншую стратэгію — паступова ізалююць акупаваны Крым, парушаючы лагістыку расійскіх войскаў, піша «РБК-Украіна».

Роберт Броўдзі, камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны. Фота: «Карпатський телеграф»

Броўдзі адзначыў, што асноўная ўвага надаецца знішчэнню маршрутаў паставак паліва, боепрыпасаў, асабовага складу і вайсковай тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння расійскай групоўкі на паўвостраве. Паводле яго слоў, у выніку такіх дзеянняў утрымліваць Крым для Расіі становіцца ўсё цяжэй. А Крымскі мост надаецца для эвакуацыі адтуль расіян, пра што Мадзяр выказаўся максімальна выразна і груба:

«Мы не чапаем Крымскі мост, калі вы не заўважылі. Няхай у******ць праз яго. Вось усе тыя мільёны няхай праз той масток п*****ць, б*****, без прыпынку ў сваю Расію».

Камандуючы СБС таксама заявіў, што ва Украіне імкнуцца стварыць умовы, пры якіх расійскія войскі не змогуць эфектыўна знаходзіцца на паўвостраве, пры гэтым не праводзячы маштабнай наземнай аперацыі і не падвяргаючы рызыцы жыццё ўкраінскіх вайскоўцаў.

Паводле яго слоў, украінскія сілы працягнуць наносіць удары па расійскіх танкерах і іншых суднах, якія выкарыстоўваюцца для паставак паліва і вайсковых грузаў у Крым. Ён заявіў, што толькі за тры дні быў пашкоджаны 21 танкер, а ўсяго за перыяд з 6 па 11 ліпеня — 76 расійскіх суднаў.

Раней Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведамляў пра серыю ўдараў па расійскіх аб'ектах у Азоўскім моры. Паводле ўкраінскага боку, падчас гэтых аперацый былі пашкоджаныя судны, нафтавы тэрмінал, склад боепрыпасаў і іншыя аб'екты, якія выкарыстоўваліся для ваеннай лагістыкі.

Чытайце таксама:

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану

Міністр абароны Украіны: Найбліжэйшым часам Крым ператворыцца ў востраў

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым

Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў

Каментары да артыкула