БЕЛ Ł РУС

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце

14.07.2026 / 10:43

Nashaniva.com

Дураў: «Гэй, паглядзіце ў чым справа?» 

Кароткі адрас Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце пасля таго, як аператар чарнагорскай даменнай зоны.me прысвоіў яму статус serverHold. Па даных сэрвісу Whois, дамен t.me быў выключаны з сістэмы DNS 13 ліпеня.

У выніку спасылкі на каналы, публікацыі і профілі перасталі адчыняцца ў браўзэры і ня перанакіроўваюць карыстальнікаў у дадатак.

Пры гэтым унутры самога Telegram спасылкі фармату t.me працягваюць працаваць. Мессенджар пачаў аўтаматычна замяняць іх на telegram.me пры капіяванні. Прычыны абмежаванняў невядомыя. Адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны Чарнагорыі з'яўляецца ўрад краіны, а рэгістрацыйныя паслугі выконвае рэестр Domain.me. 

Сітуацыя стала нечаканасцю для заснавальніка Telegram Паўла Дурава.

Ён публічна звярнуўся да рэгістратара Domain.me у X: «Гэй, @domainME, спасылкі t.me перасталі працаваць. Паглядзіце, у чым справа?», піша Moscow Times.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула