БЕЛ Ł РУС

Кыргызстан забараніў вываз нафты і нафтапрадуктаў у краіны ЕАЭС

14.07.2026 / 12:22

Nashaniva.com

Урад Кыргызстана ўвёў забарону на вываз нафты і нафтапрадуктаў у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Пра гэта паведамляецца на сайце кыргызскага ўрада.

Фота: 24.kg

Забарона на вываз паліва з Кыргызстана дзейнічала і раней, але яго нельга было вывозіць за межы ЕАЭС.

Згодна з унесенымі папраўкамі, цяпер забарона на вываз паліва аўтамабільным і чыгуначным транспартам распаўсюджваецца на краіны — члены ЕАЭС.

У пастанове не пазначана канкрэтная дата, забарона будзе дзейнічаць «да насычэння ўнутранага рынку або фармавання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў» ЕАЭС.

Акрамя таго, урад да 1 красавіка 2027 года прыпыніў дзеянне пункта пастановы, які забараняў увоз нафты і нафтапрадуктаў у бензавозах з Кітая — праз кыргызска-кітайскія пункты пропуску піша 24.kg.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула