БЕЛ Ł РУС

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

14.07.2026 / 13:37

Nashaniva.com

У Парыжы прайшоў штогадовы вайсковы парад з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі. Сёлета на Елісейскіх палях упершыню маршыравалі ўкраінскія вайскоўцы, а ў небе над французскай сталіцай праляцелі ўкраінскія пілоты, піша «Суспільне». 

Фота: AP Photo / Michel Euler

Наземную частку парада адкрылі каля 500 вайскоўцаў з краін-членаў «Кааліцыі ахвотных», якая падтрымлівае Украіну ў вайне.

Менавіта ў складзе гэтага аб'яднання ўкраінскія салдаты ўпершыню прайшлі маршам па галоўным праспекце Парыжа.

Адначасова з гэтым у авіяшоў прынялі ўдзел пілоты Паветраных сіл ЗСУ. Яны праляцелі над Парыжам на французскіх знішчальніках Mirage у складзе Нацыянальнай пілатажнай групы Паветрана-касмічных сіл Францыі.

Цяпер украінскія лётчыкі праходзяць навучанне на гэтых самалётах.

За парадам назіралі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, а таксама каля 30 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Сярод запрошаных гасцей на трыбунах прысутнічалі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і першая лэдзі Алена Зяленская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула