БЕЛ Ł РУС

У беларускіх лясах цяпер шукаюць шэсць чалавек

14.07.2026 / 16:07

Nashaniva.com

З пачатку сезона збору грыбоў і ягад у беларускіх лясах заблукалі 68 чалавек, сярод якіх дзевяць дзяцей. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік цэнтра пошукава-выратавальных работ атрада «ЗУБР» МНС Сяргей Навічук.

Па яго словах, большасць людзей, у тым ліку ўсіх дзяцей, удалося знайсці. На гэты момант працягваюцца пошукі шасці чалавек.

Сяргей Навічук адзначыў, што ратавальнікі маюць неабходную тэхніку і абсталяванне для правядзення пошукавых аперацый. Яны выкарыстоўваюць цеплавізары, тэхніку павышанай праходнасці, а таксама могуць працаваць як на зямлі, так і з паветра.

Для пошуку людзей у лясах таксама выкарыстаюць беспілотныя лятальныя апараты і авіяцыю.

Чытайце таксама:

У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе

84‑гадовы мужчына, што згубіўся тыдзень таму у лесе ля Гродна, знайшоўся

У Глускім раёне знайшлі цела мужчыны, які знік у лесе яшчэ летась

Каментары да артыкула