У Светлагорску прадаюць будынак былой кулінарнай фабрыкі разам з папулярнай кавярняй
У Светлагорску на аўкцыён выставілі трохпавярховы будынак былой кулінарнай фабрыкі, у якім раней працавала вядомая гарадская кавярня «Бусел». Менавіта тут многія жыхары горада адзначалі вяселлі, банкеты і іншыя ўрачыстасці, піша Office Life.
Фота: et.butb.by
Уладальнікам аб'екта з'яўляецца мясцовая адміністрацыя. На продаж выстаўлены будынак агульнай плошчай 5932 квадратныя метры разам з зямельным участкам плошчай амаль 0,66 гектара. Тэрмін арэнды зямлі дзейнічае да 12 чэрвеня 2059 года.
Пачатковы кошт лота складае каля 595,6 тысячы рублёў. Аднак пакупнік будзе абавязаны выкарыстоўваць будынак па яго прызначэнні — як аб'ект грамадскага харчавання.
На працягу года новы ўласнік павінен альбо выканаць бягучы рамонт, альбо падрыхтаваць праектную дакументацыю для маштабнай рэканструкцыі. Пасля гэтага аб'ект неабходна будзе выкарыстоўваць у адпаведнасці з праектам не менш за тры гады.
Аўкцыён запланаваны на 21 ліпеня.
Чытайце таксама:
У Паставах прадаюць з аўкцыёна будынак мясцовага гатэля
У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал