БЕЛ Ł РУС

На трасе пад Лагойскам прычэп лесавоза прабіў агароджу моста і ўпаў на дарогу

14.07.2026 / 17:50

Nashaniva.com

Раніцай 14 ліпеня на віцебскай трасе М3 каля Лагойска адбылося дарожнае здарэнне з лесавозам. Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху ў прычэпа лопнула кола, з-за чаго яго занесла да краю пуцеправода, паведамляе тэлеграм-канал «Логойск. Новости».

Прычэп прабіў агароджу моста і зваліўся на дарогу Р66 (Калачы — Лагойск), а сам грузавік Volvo застаўся на пуцеправодзе.

Нягледзячы на сур'ёзныя пашкоджанні тэхнікі, ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула