БЕЛ Ł РУС

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым

15.07.2026 / 12:36

Nashaniva.com

Стала вядома, у якую ВНУ паступіла дачка Віктара Лукашэнкі Валерыя

Валерыя ў першым шэрагу ў белай спадніцы. Архіўнае фота: president.gov.by

Рэпетытарка пахвалілася ў Threads поспехамі сваіх вучняў, што паступілі на мэтавае навучанне ў медычныя ўніверсітэты краіны.

У адным са спісаў побач з імем вызначанай жанчынаю абітурыенткі нечакана знайшлося прозвішча Валерыі Лукашэнка, заўважыў «Белсат».

Валерыі, малодшай дачцэ Віктара і Ліліі Лукашэнак, цяпер 17 гадоў. Сёлета яна якраз павінна заканчваць школу.

Такім чынам, Валерыя будзе знаходзіцца на мэтавым навучанні ў Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце. Мэтавае навучанне — гэта калі абітурыент паступае асобным конкурсам, але пасля мусіць адпрацаваць мінімум 5 гадоў ва ўстанове, што дала накіраванне.

Каб паступіць у медуніверсітэт на «мэтавае», трэба здаць адзін вусны экзамен па біялогіі, да яго дадаецца бал атэстату. Ва ўнучкі Лукашэнкі балы максімальныя (200).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула